Ігар Мікалаевіч Громаў (нар. , Віцебск) — беларускі ветэрынар. Доктар ветэрынарных навук (2019), прафесар (2021).
Біяграфія
Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны па спецыяльнасць «Ветэрынарная медыцына» ў 1995 годзе. Застаўся працаваць у сваёй альма-матар — з 1995 года на ветэрынарным факультэце, кафедра паталагічнай анатоміі і гісталогіі, з 2001 — дацэнт, з 2019 — загадчык кафедры.
Працуе ў галіне патамарфалагічнай дыягностыкі інфекцыйных і незаразных хвароб птушак.
Узнагароды
Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2019).
Крыніцы
Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі