Гідроксіапатыт — мінерал Ca5(PO4)3(OH) з групы апатыту, гідраксільны аналаг і . З’яўляецца асноўным мінеральным складнікам касцей (каля 50 % ад агульнай масы косці) і зубоў (96 % у эмалі). У медыцыне сінтэтычны гідроксіапатыт выкарыстоўваецца як напаўняльнік, які замяшчае часткі страчанай косці (у траўматалогіі і артапедыі, хірургіі кісці), і як пакрыццё імплантатаў, спрыяльнае нарастанню новай косці. У стаматалогіі гідроксіапатыт ужываецца ў зубных пастах для рэмінералізацыі і ўмацаванні зубной эмалі.

Беспазваночныя некрафагі разбураюць гідроксіапатыт касцей, каб дабрацца да пажыўных рэчываў — раствараюць кіслотамі і свідруюць, ці толькі раствараюць, як, напрыклад, многашчацінкавыя чарвякі роду Osedax

У 2012 годзе было высветлена, што з гідроксіапатыту складаецца і рабочая паверхня нагасківіц буйнога драпежнага ракападобнага Odontodactylus scyllarus, які валодае самым імклівым ударам сярод усіх жыхароў Зямлі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фасфаты (мінералы) Катэгорыя:Касцявая сістэма Катэгорыя:Мінералы кальцыю Катэгорыя:Злучэнні кальцыю паводле алфавіта Катэгорыя:Мінералы гексаганальнай сінгоніі Катэгорыя:Зубы