Мары́с Бланшо́ (, , Кэн, дэпартамент Сона і Луара, Францыя — , Ле Меніль Сен-Дэні, дэпартамент Івелін, Францыя) — французскі пісьменнік, мысляр-эсэіст.
Біяграфія Нарадзіўся 22 верасня 1907 года ў вёсцы Куэйн () у дэпартаменце Сона і Луара.
Бланшо вывучаў філасофію ў Страсбургскім універсітэце, дзе стаў блізкім сябрам французска-яўрэйскага фенаменолага літоўскага паходжання Эмануэля Левінаса. Затым пачаў кар’еру палітычнага журналіста ў Парыжы. З 1932 па 1940 год быў рэдактарам асноўнай кансерватыўнай штодзённай газеты «Journal des débats». У 1930 годзе атрымаў ступень DES (дыплом вышэйшага ўзроўню), прыкладна эквівалентную ступені магістра ў Парыжскім універсітэце, з дысертацыяй пад назвай «Канцэпцыя дагматызму ў старажытных скептыкаў паводле Секста Эмпірыка» ().Alan D. Schrift (2006), Twentieth-Century French Philosophy: Key Themes and Thinkers, Blackwell Publishing, p. 101.
У перыяд паміж дзвюма войнамі актыўна супрацоўнічаў з шэрагам экстрэмісцкіх выданняў правага кшталту, друкаваў артыкулы літаратурнага, палітычнага, філасофскага характару, у якіх выказваў антыдэмакратычныя погляды ў духу французскага літаратурнага нацыяналізму, не цураючыся антысемітызму.
У сярэдзіне 1940-х гадоў канчаткова адышоў ад палітыкі і прысвяціў сябе літаратуры: ужо ў канцы вайны ён выпусціў два раманы і дзве літаратуразнаўчыя працы.
У 1947 годзе Бланшо з’ехаў з Парыжа ў адасобленую вёсачку Эз (дэп. Прыморскія Альпы) на поўдні Францыі, дзе правёў наступныя гады свайго жыцця.
Памёр у лютым 2003 года ва ўзросце 95 год. Будучы сусветна вядомым мысляром, не пакінуў ні завяшчання, ні якога-небудзь іншага распараджэння адносна сваёй творчай спадчыны.
Крыніцы