Палац Хага () — каралеўская рэзідэнцыя ў , на тэрыторыі , што ўваходзіць у склад , Швецыя. Пабудаваны ў 1802—1805 гг. па загаду караля Густава IV Адольфа як рэзідэнцыя для яго дзяцей. Архітэктарам быў , вучань . Будынак мае статус дзяржаўнага помніка архітэктуры і з 2010 года з’яўляецца афіцыйным месцам жыхарства кронпрынцэсы Вікторыі і яе сям’і.
Гісторыя
«Палац дзяцей» Палац Хага ўзводзіўся як новая рэзідэнцыя для каралеўскай сям’і, якая расла і ўжо не змяшчалася ў . Кароль Густаў IV Адольф жадаў мець палац для сваіх дзяцей — , Карла Густава і . Менавіта з гэтай мэтай у 1802 годзе быў закладзены палац, які неафіцыйна называлі «Barnens Palais» — «Дзіцячы палац». Асноўныя будаўнічыя і аздабленчыя працы завяршыліся да 1805 года, але сям’я пераехала толькі праз некалькі гадоў.
Першапачаткова разглядаўся праект Дэспрэ, але каралю ён здаўся занадта дарагім і складаным. Таму быў абраны Ёрвэл Малодшы, які выкарыстаў элементы дызайну свайго настаўніка — будынак атрымаў трохчасткавую кампазіцыю з цэнтральным паверхам, які завяршаўся .
Далейшая гісторыя У 1932—1944 гг. у палацы пражываў , бацька цяперашняга караля Карла XVI Густава. У палацы нарадзіліся яго дзеці, уключаючы будучага манарха. Пасля смерці прынца ў 1947 г. палац быў перададзены ў распараджэнне шведскага ўрада і выкарыстоўваўся як афіцыйная гасцёвая рэзідэнцыя для замежных лідараў.
У 2009 годзе ўрад перадаў палац назад каралеўскай сям’і — ён стаў рэзідэнцыяй і . Перабудова і рамонтныя працы абышліся ў 40,4 млн шведскіх крон і завяршыліся ў 2010 г.
Цікавыя факты Палац ахоўваецца як дзяржаўны аб’ект — тэрыторыя з 2010 г. абгароджана, устаноўлены камеры і забаронена фатаграфаванне. Ля палаца захаваўся домік для гульняў дзяцей, падораны Густавам V унукам. У палацы 43 пакоі, а агульная жылплошча складае каля 1 550 м².
Галерэя
Спасылкі Палац Хага на сайце Statens fastighetsverk Апісанне на сайце муніцыпалітэта Сольна
Гл. таксама
Катэгорыя:Палацы Швецыі Катэгорыя:Афіцыйныя рэзідэнцыі кіраўнікоў дзяржавы