Гета ў Давыд-Гарадку (пачатак 1942 — 10 верасня 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў горада Давыд-Гарадок Столінскага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.
Акупацыя і стварэнне гета У 1931 годзе ў Давыд-Гарадку пражывала каля 3500 яўрэяў, а перад вайной — каля 30 % усяго насельніцтва. Населены пункт быў захоплены вермахтам 7 ліпеня 1941 года. Акупацыя доўжылася 3 гады — да 9 ліпеня 1944 года.
10 (9) жніўня 1941 года каля 3000 яўрэяў-мужчын Давыд-Гарадка адвялі за горад у бок хутара Хіноўск і вёскі Альшаны і расстралялі на падставе ілжывага даносу аднаго з мясцовых паліцаяў аб тым, што габрэі нібыта рыхтуюць узброеную вылазку супраць немцаў. 450 чалавек забілі на могілкахЯд Вашем. Проект документации и увековечения имен евреев, погибших в период Шоа (Холокоста). Брестская область . Расстрэл праводзілі зондэркаманда СС і мясцовыя паліцаі. Членаў сем’яў забітых выгналі з горада, а іх маёмасць разрабавалі. Многія з іх сышлі да сваякоў і знаёмых у Столін, дзе пазней былі забітыя разам з вязнямі Столінскага гета ва ўрочышчы Стасіна.
У пачатку 1942 года немцы, рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння яўрэяў, сагналі пакінутых у жывых яўрэяў Давыд-Гарадка ў гета.
Гета, абгароджанае калючым дротам, строга ахоўвалася салдатамі з камендатуры і паліцаямі.
На 9 верасня 1942 года ў гета ўтрымлівалася 1263 чалавекі, сярод якіх было толькі 30 мужчын.
Знішчэнне гета 10 верасня 1942 года гета было знішчана. Вязняў гета вывелі ў бок хутара Хабішча (Ухабішча) і далей — на хутар Хіноўск, дзе забілі ў загадзя выкапаных расстрэльных ям. Перад смерцю асуджаных людзей прымушалі распрануцца, скласці адзенне, аддаць каштоўныя рэчы і каштоўнасці, пасля чаго ахвяр сутыкалі ў ямы і расстрэльвалі.
У гэты дзень былі забітыя каля 1100 габрэяў (па іншых даных, 685 чалавек, у тым ліку 205 жанчын і 109 дзяцей)Зональный государственный архив в г. Пинске, — фонд 118, опись 2, дело 5, лист 21;.
Каля 100 яўрэям удалося ўцячы з гета ў Давыд-Гарадку і з месца расстрэлу. Не ўсе з іх выжылі. Напрыклад, сямёра з уцекачоў былі злоўленыя і забітыя ў Кажан-ГарадкуВ. Туміловіч. Кажан-Гарадок 500-гадовы . Многія ацалелыя ваявалі затым у партызанскіх атрадах.
Памяць У 1986 годзе ва ўрочышчы Хіноўск, за сем кіламетраў ад горада, на месцы масавага забойства яўрэяў Давыд-Гарадка, быў усталяваны тыпавы абеліск, а ў 1996 годзе яго абнавілі і атынкавалі.
У 2005 годзе ў цэнтры Давыд-Гарадка на будынку бібліятэкі была ўсталявана памятная дошка.
У 2010 годзе ва ўрочышчы Хіноўск быў адкрыты мемарыял памяці ахвяр генацыду яўрэяў па праекце архітэктара Л. Левіна.
Крыніцы
Літаратура
Давыд-Гарадок Катэгорыя:Гісторыя Столінскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Давыд-Гарадка