Лохусуу () — пасёлак у воласці Муствеэ павета Йыгевамаа, Эстонія. Да адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 2017 года Лохусуу з’яўляўся адміністрацыйным цэнтрам аднайменнай воласці (скасаваная) у складзе павета Іда-Вірумаа. Размешчаны на паўночна-заходнім узбярэжжы Чудскога возера, у паўднёва-заходняй частцы Іда-Вірумаа, каля вусця ракі Авійыгі (яе даўжыня 48 км, пачынаецца недалёка ад вёскі Мууга). Вышыня над узроўнем мора — 35 метраў. Падчас разводдзяў у верхнім цячэнні ракі здараюцца паводкі — узровень вады можа падымацца на 3 метры. Берагавая вобласць Лохусуу адносіцца да запаведніка Сахмені. Насельніцтва
Крыніцы
Катэгорыя:Населеныя пункты Эстоніі