Бешанковіцкае гета (лета 1941 — 11 лютага 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў пасёлка Бешанковічы і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.
Гісторыя У пасёлку Бешанковічы ў 1939 годзе жылі 1119 яўрэяў (26,3% жыхароў). Паселішча было захоплена нямецкімі войскамі 6 ліпеня 1941 года. Акупацыя горада доўжылася амаль да 25 (26И.П Шамякин (гл. ред.), Г. К. Киселёв, Е. В. Малашевич и др. "Память. Историко-документальная хроника Шумилинского района. — Минск, издательство «Белорусская советская энциклопедия», 1985) чэрвеня 1944 года.
Увосень 1941 года, прыкладна ў лістападзе, немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, сагналі яўрэяў Бешанковічаў у гетаМ. Миценгендлер. «По дороге к парому» .
Вязняў прымусілі жыць па 5-6 сем’яў у доме. У асноўным гэтыя дамы знаходзіліся па Лепельскім бальшаку (цяпер вуліца Свабоды), па вуліцах Лепельскай і Чашніцкай.
11 лютага 1942 года ўсіх габрэяў (больш чым 800 чалавек, у асноўным — старыя, жанчыны і дзеці) немцы выгналі на вуліцу і сагналі на плошчу да царквы, а потым прывялі на ўзлесак лесу прыкладна за адзін кіламетр, недалёка ад дарогі Бешанковічы—Шуміліна, дзе і расстраляліЕ. Гольбрайх. «В дверях стоял сын» Национальный архив Республики Беларусь (НАРБ). — фонд 1363, опись 1, дело 1077, листы 8-13, 15-18, 20-24, 29-31, 34-37, 51-52 — протоколы допросов свидетелей расстрела евреев в м. Бешенковичи, февраль 1948 года;.
Памяць Пасля вайны яўрэі пачалі збор сродкаў на ўстаноўку помніка ахвярам генацыду яўрэяў у Бешанковічах. Грошы дасылалі дзеці і сваякі загінулых з розных гарадоў Савецкага Саюза. І помнік, і агароджа былі прывезены з Ленінграда, і ў 1958 годзе помнік быў усталяваны на брацкай магіле на месцы расстрэлу.
Крыніцы
Літаратура
Бешанковічы Катэгорыя:Гісторыя Бешанковіцкага раёна Катэгорыя:Бешанковічы