Юй Хуа (; ) — кітайскі пісьменнік.
Біяграфія Бацька — лекар-хірург, маці — медыцынская сястра. Пасля заканчэння школы на працягу 5 гадоў працаваў стаматолагам, а з 1983 года пачаў літаратурную дзейнасць, бо яму «надакучыла цэлы дзень глядзець людзям у рот». Дзяцінства і юнацтва Юй Хуа прайшлі падчас Культурнай рэвалюцыі, і невыпадкова сюжэты яго твораў цесна звязаны з гэтым перыядам кітайскай гісторыі. Асаблівасцю стылю ранніх апавяданняў, а таксама рамана «Браты», з’яўляецца падрабязнае апісанне сцэн гвалту.
Юй Хуа напісаў чатыры раманы, шэсць зборнікаў апавяданняў і тры зборнікі эсэ. Па рамане «Жыць» у 1994 годзе рэжысёрам Чжан Імоу быў зняты мастацкі фільм. Гэты раман стаў бестселерам, чаму спрыяла і забарона фільма ў Кітаі, а сам пісьменнік атрымаў сусветную вядомасць. Яго творы былі перакладзены на многія мовы, уключаючы англійскую, галандскую, іўрыт, іспанскую, італьянскую, карэйскую, нямецкую, рускую, сербскую, фарсі, французскую, шведскую, японскую, мангольскую.
За больш як 20-гадовы перыяд творчасці пісьменнік паступова адыходзіць ад постмадэрну і, паводле заключэння Ю.А. Дрэйзіс, у сваёй творчасці становіцца бліжэй да манеры, роднаснай кітайскаму мадэрнізму 20–30-х гадоў.
Жонка пісьменніка — паэтка Чэн Хун, з якой ён вучыўся разам у Інстытуце літаратуры Лу Сіня ў Пекіне.
Зноскі
Катэгорыя:Пісьменнікі Кітая