Антоні Станіслаў Радзівіл () — амерыканскі тэлежурналіст, прадзюсар.

Біяграфія Паходзіў з роду Радзівілаў. Нарадзіўся ў 1959 годзе. Сын князя Станіслава Альбрэхта Радзівіла і Каралін Лі Буўе (сястры Жаклін Кенэдзі Анасіс).

Скончыў Бостанскі ўніверсітэт. Захапіўся журналістыкай, асабліва тэлевізійнай, зрабіўся прадзюсерам на тэлебачанні. У 1988 годзе быў карэспандэнтам на Алімпійскіх гульнях у Сеуле. Праграмы, зробленыя ім, высока ацэньваліся і прынеслі шэраг узнагарод.

У 1994 годзе ажаніўся. На шлюбе галоўным сведкам выступаў Джон Кенэдзі малодшы. Праз два гады Антоні ў такой жа ролі выступіў на вяселлі брата.

Хварэў на рак. Памёр у 1999 годзе.

Крыніцы

Літаратура Шышыгіна-Патоцкая К. Я. Нясвіж і Радзівілы / К. Я. Шышыгіна-Патоцкая. — 3-яе выд. — Мінск: Беларусь, 2007. — 240 с.: іл. ISBN 978-985-01-0740-4

Антоні Станіслаў