Антоні Мікалай Юзаф Радзівіл (; ) — князь з роду Радзівілаў.
Большую частку свайго жыцця правёў у Лондане. Ён быў хімікам па адукацыі, шмат гадоў працаваў у кампаніі Shell.
Князь Антоні Радзівіл, продкі якога былі нясвіжскімі, алыкскімі, пшыгадзіцкімі ардынатамі, не раз наведваў Нясвіжскі замак разам з сынамі Марцінам і Паўлам. Антоні Радзівіл з жонкай, графіняй Чартарыйскай 21 верасня 1994 года былі ўдзельнікамі міжнароднага сімпозіуму «Нясвіж як усеагульная еўрапейская каштоўнасць».
У завяшчанні, складзеным незадоўга да смерці, прасіў пахаваць яго ў Нясвіжы ў радзівілаўскім склепе побач з продкамі. Урачыстая цырымонія перазахавання астанкаў Антонія Радзівіла ў крыпце пад нясвіжскім касцёлам адбылася 8 чэрвеня 2000 года. Урну з прахам замуравалі ў спецыяльна падрыхтаваную нішу побач з алтаром. Там жа знаходзіцца і яго партрэт. На адлегласці аднаго кроку стаіць труна з муміяй Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі, на якога Антоні Радзівіл быў вельмі падобны.
Старэйшы сын Антонія князь Марцін Дамінік (нар. 1965) узначаліў нясвіжскую ардынацыю.
Крыніцы
Літаратура Шышыгіна-Патоцкая К. Я. Нясвіж і Радзівілы / К. Я. Шышыгіна-Патоцкая. — 3-яе выд. — Мінск: Беларусь, 2007. — 240 с.: іл. ISBN 978-985-01-0740-4
Антоні Катэгорыя:Пахаваныя ў крыпце Радзівілаў