Ігар Георгіевіч Белы () — беларускі дыпламат.

Біяграфія Скончыў Акадэмію фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь (1993), факультэт міжнародных эканамічных адносін БДЭУ (1996), факультэт права БДЭУ (2002).

У 1994—1999 працаваў на розных пасадах у Міністэрстве знешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь. У 1999—2000 — кіраўнік аддзела рэгістрацыі прадпрыемстваў з замежным капіталам крэдытна-інвестыцыйнага дэпартамента Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2000—2003 — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль. У 2003—2005 працаваў на розных пасадах у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2005—2009 — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя. У 2009—2011 — намеснік начальніка ўпраўлення Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Еўразійскай эканамічнай супольнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2011—2016 — Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г. Стамбуле (Турцыя). У 2016—2017 — старшы саветнік упраўлення двухбаковых адносін з дзяржавамі СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2017—2018 — намеснік начальніка ўпраўлення СНД першага галоўнага палітычнага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2018—2019 — саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам. У 2020—2021 — намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2021—2023 — начальнік Галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 20 лістапада 2023 па 27 сакавіка 2025 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы (па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Батсвана, Рэспубліцы Мазамбік і Рэспубліцы Намібія). З 27 сакавіка 2025 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і па сумяшчальніцтве ў Дзяржаве Кувейт. 30 чэрвеня 2025 года прызначаны паслом у Бахрэйне па сумяшчальніцтвеКіраўнік Мінпрама, новыя паслы, кіраўніцтва ў міністэрствах і мясцовай вертыкалі. Лукашэнка прыняў кадравыя рашэнні. 14 жніўня 2025 года прызначаны паслом у Саудаўскай Аравіі па сумяшчальніцтве.

Валодае англійскай і турэцкай мовамі.

Сям’я Жанаты, мае дачку.

Крыніцы

Спасылкі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь (2024)

Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў ААЭ Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Кувейце Катэгорыя:Паслы Беларусі ў ПАР Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Мазамбіку Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Намібіі Катэгорыя:Выпускнікі БДЭУ Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Батсване Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Бахрэйне