Руслан Яўгенавіч Равяка (нар. 8 кастрычніка 1975, Баранавічы) — беларускі журналіст, перакладчык, вікіпедыст.
Біяграфія Нарадзіўся 8 кастрычніка 1975 году ў Баранавічах. Скончыў Магілёўскі тэхналагічны ўніверсітэт, па спецыяльнасці інжынер-механік абсталявання харчовай прамысловасці. 16 гадоў працаваў інжынерам на Баранавіцкім мясакансервавым камбінаце, шмат гадоў супрацоўнічаў з газетай «Наша Ніва». Пасля працаваў журналістам у баранавіцкім незалежным тыднёвіку «Intex-Press». Жыў у Баранавічах.
Рэдактар Беларускай Вікіпедыі альтэрнатыўным правапісам.
У студзені 2022 года на Равяку склалі адміністрацыйны пратакол за захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў. Яго абвінавацілі ў захоўванні кнігі «Mein Kampf» Адольфа Гітлера на камп’ютары, які забралі супрацоўнікі КДБ у ліпені 2021 году падчас ператрусу ў рэдакцыі «Intex-press».
З 2023 па снежань 2024 працаваў рэдактарам на баранавіцкім навінным сайце bar24.by.
Арыштаваны разам з іншымі 5 супрацоўнікамі рэдакцыі 3 снежня 2024 году. 19 жніўня 2025 году ў Брэсцкім абласным судзе вынесены прысуд на падставе ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Прысуд – абмежаванне волі на 3 гады без накіравання ў месцы пазбаўлення волі («хатняя хімія»), уключэнне ў «спіс экстрэмістаў»Руслан Равяка (хатняя хімія), Беларускі ПЭН-цэнтр, 19 лістапада 2025 .
Творчасць На беларускую мову пераклаў апавяданні Станіслава Лема «Уранавыя вушы» і Вітальда Вірпшы «Смецце», раман Сяргея Пясецкага «Жыццё раззброенага чалавека» (ARCHE 5-2014). Разам з Уладзем Маруцікам пераклаў раман Сяргея Пясецкага «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» (нявыдадзены).
Крыніцы
Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Вікіпедысты Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі