Помнік Піліпу Кавалёву — помнік у Клічаве, Герою Савецкага Саюза Піліпу Іванавічу Кавалёву, камандзіру групы падрыўнікоў 255-га партызанскага атрада. Размешчаны каля ДУА «Сярэдняя школа № 2 імя П. І. Кавалёва», завулак Пугачова, 4. Аўтар праекта помніка Віктар Мікалаевіч Мурашоў назваў яго «Мір вашаму дому».
Гісторыя 3 ліпеня 1993 года, у дзень вызвалення Беларусі ад нацысцкай акупацыі, у Клічаве на тэрыторыі сярэдняй школы № 2 адбыўся мітынг, прысвечаны даце і адкрыццю помніка Герою Савецкага Саюза Піліпу Іванавічу Кавалёву. На адкрыцці былі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, жыхары раёна, навучэнцы школы, прадстаўнікі з Чэрыкаўскага раёна — радзімы Кавалёва. Адкрываў помнік старшыня раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Аляксандравіч Сінкевіч.
Апісанне Скульптурная выява Піліпа Кавалёва ў поўны рост. За спінай, на правым плячы ён трымае аўтамат, прытрымлівае яго за рамень. У левай руцэ, кветка ружы, сімвал любові і міру. Каля ног уздымаюцца абломкі чыгуначнага палатна, нагадваючы пра падрыўную дзейнасць Кавалёва.
Крыніцы
Катэгорыя:З’явіліся ў 1993 годзе Катэгорыя:1993 год у Беларусі Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Славутасці Клічава