АмхарафобіяChronic Amharophobia & Its Genocidal Cloud! — нянавісць, дыскрымінацыя і прадузятасць у дачыненні да народа амхара.
Гістарычна такая пазіцыя моцная ў асяроддзі некаторых тыграі і арома. Амхарафобія бярэ вытокі з часоў Эфіопскай імперыі, дзе прадстаўнікі нацыянальнасці складалі кіруючую эліту. У часы манархіі амхара навязвалі хрысціянства, умацаваўшы пазіцыі Эфіопскай праваслаўнай царквы, і сваю мову. Эліты іншых нацыянальнасцей сталі разглядаць амхарцаў як каланізатараў. Падчас італьянскай акупацыі Эфіопіі італьянцы выкарыстоўвалі антыамхарскую рыторыку, каб падарваць пазіцыі прыхільнікаў імператара Хайле Селасіе, паказваючы былую ўладу як каланізатараў.
З 1990-х гадоў амхара сістэматычна пераследаваліся кіруючай кааліцыяй РДФЭН, большасць кіраўніцтва якой складалі тыграйцы. У дачыненні да народа ўжываліся прымусовыя перамяшчэнні, катаванні, моўная дыскрымінацыя, а падчас Тыграйскай вайны 2020—2022 гадоў таксама масавыя забойствы.
Крыніцы
Катэгорыя:Ксенафобія Катэгорыя:Грамадства Эфіопіі