Луізіяна (, ) — штат на поўдні ЗША. Буйнейшыя гарады: Новы Арлеан, Батан-Руж. Агульная плошча 135382 км² (31-е месца ў ЗША), у тым ліку на сушу прыходзіцца 113721 км². Насельніцтва 4 574 836 чалавек (25-е месца ў ЗША). Афіцыйная мянушка Луізіяны — Штат пеліканаў. Названая ў гонар французскага караля Людовіка XIV.
Геаграфія На захадзе Луізіяна мяжуе з Тэхасам, на поўначы — з Арканзасам, на ўсходзе — з Місісіпі, на поўдні тэрыторыя абмежаваная водамі Мексіканскага заліва. Тэрыторыя штата выразна падзяляецца на дзве часткі — «верхнюю» і «ніжнюю». Апошняя характарызуецца багаццем багністых нізін.
Найвышэйшы пункт — пагорак Дрыскіл, вышыня над узроўнем мора — 163 м.
Судовая сістэма і злачыннасць Судовая ўлада ў Луізіяне складаецца з сістэмы судоў, якія тлумачаць і ўжываюць грамадзянскае і крымінальнае права. Вярхоўны суд штата Луізіяна з’яўляецца найвышэйшым судом штата. Ёсць таксама пяць апеляцыйных судоў, 43 раённыя суды, пяць судоў па сямейных справах ці справах непаўналетніх, 487 гарадскіх судоў і тры парафіяльныя судыLouisiana Criminal Court Records .
Паводле статыстыкі ФБР за 2020 год, наступныя 10 гарадоў з’яўляюцца найбольш небяспечнымі ў Луізіяне:Louisiana’s Top 10 Most Dangerous Cities For 2020
Хаманд Апелусас Александрыя Марксвіл Бастроп Кроўлі Манро Уокер Уэст Манро Лісвіл
Вядомыя асобы Карл Мэлоўн Майкл Эліс Дэбейкі
Спасылкі
Афіцыйная старонка адміністрацыі штата Луізіяна
Катэгорыя:Штаты ЗША