Эмінэ Эрдаган (, народж. Гюльбаран (); ) — турэцкі дзяржаўны дзеяч. Жонка 12-га прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана, першая лэдзі Турцыі з 28 жніўня 2014 года.

Біяграфія Нарадзілася ва Ускюдары (раён Стамбула), у арабскай сям’і з Сіірта (крайні паўднёвы ўсход Турцыі), малодшая з пяці дзяцей. Вучылася ў школе мастацтваў «Акшам» імя Мідхата-пашы, але навучанне не скончыла. Удзельнічала ў працы «Асацыяцыі жанчын-ідэалістак», падчас гэтай дзейнасці сустрэла Рэджэпа Эрдагана, за якога выйшла замуж 4 ліпеня 1978 года. У шлюбе ў ніх нарадзілася чацвёра дзяцей: сыны Ахмет Бурак і Білал і дачкі Эсра і Сюмейе.

7 снежня 2010 года прэм’ер-міністр Пакістана Юсуф Рэза Гілані узнагародзіў Эмінэ Эрдаган ордэнам Пакістана 2 класа () у знак прызнання яе намаганняў па аказанні дапамогі народу Пакістана, які пацярпеў ад паводак. У кастрычніку 2010 года Эмінэ Эрдаган наведала пацярпелыя ад паводкі раёны Пакістана і арганізавала кампанію па зборы сродкаў для дапамогі ахвярам паводкі.

16 лютага 2011 года Эмінэ Эрдаган быў уручаны «Прыз фонду» Кранс Мантана Форум на цырымоніі ў Бруселі.

Галерэя

Крыніцы

Катэгорыя:Члены Партыі справядлівасці і развіцця (Турцыя)