Гета ў Дубіне (лета — зіма 1941) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Дубіна Плюскага сельсавета Браслаўскага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.
Гісторыя Неўзабаве пасля захопу Дубіна акупанты, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў вёсцы гетаА. Шульман. В краю голубых озёр , журнал «Мишпоха» № 23.
19 ліпеня 1941 года немцы і паліцаі правялі ў Дубіне першую акцыю. Яны акружылі вёску, чацвярых яўрэяў забілі адразу, а астатніх сагналі ў сінагогу, дзе яўрэяў-мужчын па-зверску збілі. Затым 20 з іх адвялі на габрэйскія могілкі і расстралялі, перад гэтым збіўшы да такой ступені, што забітых не змаглі апазнаць.
Гета ў мястэчку праіснавала да пачатку снежня 1941 года, калі пакінутых у жывых габрэяў вывелі і размеркавалі па розных гета — у Браслаў, Відзы і Свянцяны. Большасць ацалелых затым адправілі на смерць у Панары, а іншых — у Бухенвальд, Асвенцім і іншыя канцлагеры.
Усяго ў вёсцы загінула 100 прадстаўнікоў нацыянальнасціЯд Вашем.Центральная База данных имен жертв Шоа. Дубиново. .
Вайну перажылі літаральна адзінкі з дубінскіх габрэяў, якія выратаваліся цудам.
Памяць Помніка на месцы расстрэлу дубінскіх габрэяў няма. Цяжка знайсці нават само месца старых габрэйскіх могілак, дзе яны былі забітыя.
Крыніцы
Літаратура
Дубіна Катэгорыя:Гісторыя Браслаўскага раёна