Ежы Курыловіч (; ) — польскі лінгвіст, адзін з найвыдатнейшых лінгвістаў ХХ стагоддзя.

Унёсак у навуку Асноўнай галіной навуковых інтарэсаў Курыловіча былі індаеўрапеістыка і семіталогія. Ён прапанаваў рэканструкцыю індаеўрапейскага націску, зрабіў істотны ўнёсак у развіццё ларынгальнай гіпотэзы Ф. дэ Сасюра, адкрыўшы існаванне ларынгалаў у хецкай мове. Высунуў гіпотэзу аб паходжанні семіцкага трохзычнага кораня ў выніку граматыкалізацыі аблаўта.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Вучоныя Польшчы Катэгорыя:Філолагі Польшчы Катэгорыя:Мовазнаўцы Польшчы