Гета ў Іказні (лета 1941 — лета 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Іказнь Браслаўскага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.
Гісторыя Вёска Іказнь была захоплена нямецкімі войскамі 24 чэрвеня 1941 годаИ. Рочко. Праведники .
Неўзабаве пасля акупацыі немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў мястэчку гетаА. Шульман. В краю голубых озёр , журнал «Мишпоха» № 23.
Неўзабаве пасля захопу вёскі немцы сабралі 17 яўрэяў, збілі іх і расстралялі на поўдзень ад мястэчка ў мясцовасці Жвіркі. Габрэя Шнейдэра і яго жонку забілі не немцы, а іх жа суседзі. 25 жніўня 35 габрэяў Іказні пад пагрозай смерці прымусілі сабраць 1500 рублёў кантрыбуцыі.
Многія мясцовыя габрэі загінулі падчас акцый, а большую частку летам (у красавіку) 1942 года перагналі ў Браслаўскае гета і забілі ўжо там. Частка яўрэяў Іказні трапілі ў Мёрскае гета, што за 20 км ад вёскі.
Многія не хацелі сыходзіць, уцякалі і хаваліся. Іх лавілі і саджалі ў склеп у доме Самавара, які да вайны трымаў краму з вялікім склепам. Улетку 1942 года іх, чалавек 20, збілі палкамі і расстралялі ў раёне Жвіркі на ўскраіне Іказні — насупраць старой школы. Некаторых сапхнулі ў яму і закапалі жывымі. Мясцовых мужчын прымусілі глядзець на расстрэл і чакаць каманды закопваць ямы. Габрэі развітваліся, ківаючы ім галавой.
Выратавацца атрымалася сям’ям Жоравых (дзесяць месяцаў яна хавалася ў Самавара, які ў 1943 годзе пайшоў да партызанаў) і Генс (хавалася ў Ганны Дзянісавай).
Памяць Помніка ахвярам генацыду яўрэяў у Іказні няма, але за дзясятак метраў ад месца забойства на невялікім узвышшы ляжыць вялікі чырвоны камень.
Крыніцы
Літаратура
Іказнь Катэгорыя:Гісторыя Браслаўскага раёна Катэгорыя:Іказнь (аграгарадок)