Ірына Арцёменка (нар. ) — беларуская гандбалістка. Майстар спорту Беларусі. Выступала ў складзе нацыянальнай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь з 2000 года, сяміразовая чэмпіёнка і сяміразовая ўладальніца Кубка Рэспублікі Беларусь у складзе каманды БНТУ.

У складзе зборнай каманды Рэспублікі Беларусь выступала на чэмпіянаце Еўропы ў Румыніі ў 2000 годзе, у 2002 годзе — удзельніца чэмпіянату Еўропы ў Даніі, у 2004 годзе — удзельніца чэмпіянату Еўропы ў Францыі.

Як легіянер выступала за польскі гандбольны клуб «Трыбунальскі» Пётркаў. У складзе нацыянальнай зборнай каманды згуляла 52 гульні, закінула ў браму суперніц 118 мячоў. За ўсю гісторыю выступу за нацыянальную каманду ўвайшла ў дваццатку наймацнейшых гандбалістак Рэспублікі Беларусь.

Першымі трэнерамі былі Ігар Уладзіміравіч Шахоўскі і Віктар Апанасавіч Новікаў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Iryna Artsiomenka Артеменко Ирина Федоровна

Катэгорыя:Гандбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па гандболе Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі