Мар’ян Гумоўскі (; ) — польскі гісторык, сфрагіст і нумізмат.

Біяграфія Сын Францішка, вядомага лекара ў Красценцы-над-Дунайцам і Шчаўніцы, і Жазефіны з Стэграў. Вучыўся ў гімназіях у Ясле і Тарнаве, атэстат атрымаў у гімназіі Св. Ганны ў Кракаве ў 1899 годзе. Паступіў у Ягелонскі ўніверсітэт, настаўнікамі былі Францішак Пекасінскі і Станіслаў Крыжаноўскі. Працягнуў адукацыю ў Мюнхене (Германія) і Італіі.

У 1909 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі пад кіраўніцтвам Станіслава Кржыжаноўскага, тэмай доктарскай дысертацыі «Грыўна і манета Пястаў». У 1913 годзе атрымаў у Ягелонскім універсітэце пасаду дацэнта кафедры нумізматыкі, пасля абароны дысертацыі «Залатая манета ў сярэднявечнай Польшчы».

У 1899—1916 гадах працаваў у калекцыі нумізматыкі Анджэя Патоцкага, у 1903—1919 гадах кіраваў музеем Чапскіх у Кракаве. У 1919—1932 гадах быў дырэктарам Нацыянальнага музея у Познані. Працаваў у Ягелонскім універсітэце (1909—1919) і Універсітэце ў Познані (1920—1930).

У 1908—1919 гадах быў рэдактарам газеты «Нумізматычна-археалагічныя ведамасці».

Удзельнічаў у камісіі па вызначэнні Дзяржаўнага знаку рэспублікі, створанай літоўскім урадам у 1929 годзе.

У міжваенны перыяд быў членам:

Пазнаньскага таварыства сяброў навук; Нацыянальнага Савета па мастацтве (з 1922); Камісіі па рэстытуцыі твораў мастацтва з Расіі (1924—1925).

Пасля Другой сусветнай вайны працаваў у Універсітэце Мікалая Каперніка ў Торуні. У 1946 годзе атрымаў званне прафесара. У 1960 годзе выйшаў у адстаўку.

Аўтар каля 400 публікацый у галіне геральдыкі, нумізматыкі, сфрагістыкі, гісторыі і генеалогія. Сабраў калекцыю з 4 000 экслібрысаў, якая знікла без вестак у 1939 годзе.

Асноўныя працы Нумізматыка Асноватворная праца «Podręcznik numizmatyki polskiej» (Кракаў, 1914), у 1960 годзе выдадзена ў Грацы на нямецкай мове (Handbuch der polnischen Numismatik). Moneta złota w Polsce średniowiecznej. — Kraków, 1912; Monety polskie — Warszawa, 1954; Moneta na Slasku do końza XIV wieku. — Kraków, 1935; Fałszerstwa monetarne Fryderyka II. — Poznań, 1948; Polskie skarby monet X i XI wieku — Warszawa, 1953; Bibliografia numizmatyki polskiej — Toruń, 1967.

Геральдыка Herby miast litewskich // Ateneum Wileńskie. R. X. — Wilno, 1935; Herby miast polskich. -- Warszawa, 1965.

Сфрагістыка Pieczęcie królów polskich. — Kraków, 1919; Pieczęcie książąt litewskich // Ateneum Wileńskie. R. VII. Z. 3—4, 1930; Pieczęcie i herby miast wielkopolskich. — Poznań, 1932

Гл. таксама

Ігнацы Загурскі Уладзіслаў Сямковіч

Крыніцы

Літаратура  — 408 с.

Sławomir Kalembka (red.): Pracownicy nauki i dydaktyki Uniwersytetu Mikołaja Kopernika 1945—2004. Materiały do biografii. Toruń: Wydawnictwo Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2006, s. 259—260. ISBN 83-231-1988-0.

Катэгорыя:Генеалогі Польшчы Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Нумізматы Польшчы