Гедэон (пачатак XVII ст. — пасля ) — першы ігумен Крыжаўзвіжанскага Бізюкова манастыра, царкоўны дзеяч і аўтар трох значных багаслоўска-педагагічных зборнікаў XVII стагоддзя, прадстаўнік усходнеславянскай (беларуска-ўкраінскай) духоўнай і кніжнай традыцыі.

Біяграфія Гедэон пастаўлены першым ігуменам новастворанага Крыжаўзвіжанскага Бізюкова манастыра каля 1640 года. Манастыр знаходзіўся паблізу Дарагабужа на землях, падараваных каралём Жыгімонтам Вазам роду Салтыковых. Сам Гедэон паходзіў, імаверна, з Кіеўскай мітраполіі, інтэлектуальна і духоўна сфарміраваўся ў культурным асяроддзі беларуска-ўкраінскай школы.

Літаратурная і багаслоўская дзейнасць Іераманах Гедэон аўтар трох зборнікаў:

«Кніга пра веру» (1644) — катэхізічны трактат у 30 раздзелах, напісаны на царкоўнаславянскай мове, з выкарыстаннем матэрыялаў палемічнай літаратуры Кіеўскай мітраполіі. Кніга выдадзена ў Маскве ў 1648 годзе. «Альфа і Амега» (1645, 1647) — дыдактычны зборнік пра манаскае жыццё і хрысціянскіх дабрадзейнасці. Першапачатковы тэкст быў прызначаны беларуска-ўкраінскай аўдыторыі і змяшчаў фрагменты на «простай мове». У перапрацаваным варыянце для маскоўскага выдання тэкст быў адаптаваны да царкоўнаславянскай мовы маскоўскай рэдакцыі. «Зярцала духоўнае» (каля 1652) — маральна-настаўленчы трактат, аўтарская перапрацоўка папярэдняга зборніка, з акцэнтам на грэх і пакаянне. Рукапісы кнігі захаваліся ў некалькіх спісах, у тым ліку аўтографах.

Творчасць Гедэона шырока выкарыстоўвала спадчыну такіх аўтараў, як Захарыя Капысценскі, Хрыстафор Філалет, Ісаія Капінскі, а таксама тэксты з выданняў Віленскай, Еўінскай, Куцеінскай і Маскоўскай друкарняў. У яго творах сустракаюцца і элементы лацінскай традыцыі (напрыклад, пераклады з Фамы Кемпійскага).

Ідэйна-культурны кантэкст Гедэон выступае як прадстаўнік еўрапейскага, заходнеправаслаўнага тыпу мыслення, дзе злучаюцца багаслоўе, школьная адукацыя, палемічная культура і паэтычная рыторыка. Яго творы служылі мостам паміж Кіевам і Масквой, спрыялі ўвядзенню элементаў беларуска-ўкраінскай пісьмовай традыцыі ў маскоўскую кніжнасць.

З увагі на канфесійны падзел, вайну і складанасці ва ўзаемаадносінах паміж Масквой і Рэччу Паспалітай, яго творы былі актуальныя як у царкоўна-палітычным, так і ў культурна-асветніцкім кантэксце. Гедэон падкрэсліваў вернасць праваслаўю, выступаючы супраць уніяцтва і рымскаа-каталіцкага ўплыву, але пры гэтым карыстаўся метадамі заходняй палемічнай школы.

Спадчына Працяглы час кнігі Гедэона разыходзіліся ў рукапісах. Яго творы паўплывалі на развіццё стараверскай літаратуры і былі пераўзяты ў культурны код Беларусі і Расіі. Цяпер даследчыкі ўсё болей звяртаюць увагу на яго творчасць як на сведчанне інтэлектуальнага ўзроўню беларуска-ўкраінскага манаства XVII стагоддзя.

Крыніцы

Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікага Княства Літоўскага