Жуль Сімон (; , Лар’ян — , Парыж) — французскі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Францыі.
Біяграфія У 1848 годзе быў абраны ў Нацыянальны сход як прадстаўнік ліберальных колаў. Як філосаф, ён прытрымліваўся ідэяў свабоды слова, працы і думкі. У снежні 1851 года адкрыта выступіў супраць дзяржаўнага перавароту Напалеона III, за што быў звольнены з пасады прафесара Сарбоны. Пасля гэтага ён прысвяціў сябе гістарычным і філасофскім даследаванням.
Пасля дэкларацыі лаяльнасці да дзяржаўнага ладу ў 1863 годзе быў абраны ў Заканадаўчы корпус, а ў 1868 выдаў працу "Радыкальная палітыка", якая разам з маніфестам Гамбеты 1869 года стала ідэалагічным падмуркам Французскай радыкальнай партыі.
У 1869 годзе быў пераабраны, а пасля падзення Напалеона III і паразы пад Седанам стаў членам Урада нацыянальнай абароны. 18 лютага 1871 года Адольф Цьер прызначыў яго міністрам народнай адукацыі, рэлігіі і прыгожых мастацтваў. Гэта пасаду ён займаў да 18 мая 1873 года — часу адстаўкі ўрада.
У 1875 годзе быў абраны членам Французскай акадэміі (месца № 8). Пасля перамогі рэспубліканцаў на выбарах 1876 года, прэзідэнт Патрыс дэ Мак-Магон прызначыў яго прэм’ер-міністрам 12 снежня 1876 года. Нягледзячы на ўмеранасць яго палітыкі, яго ўрад хутка сутыкнуўся з канфліктам з клерыкальным рухам, і ўжо 17 мая 1877 года прэзідэнт запатрабаваў яго адстаўкі.
Крыніцы
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Францыі