Фе́сцкі дыск — унікальны помнік пісьма, меркавана мінойскай культуры эпохі сярэдняй ці позняй бронзы (2-е тысячагоддзе да н. э.).

Дыск дыяметрам 16 см, выраблены з тэракоты, знойдзены пры раскопках горада Фест на востраве Крыт у 1908 годзе. Яго дакладнае прызначэнне, а таксама месца і час вырабу дакладна не вядомы.

Фесцкі дыск уваходзіць у пастаянную экспазіцыю археалагічнага музея горада Іракліён на востраве Крыт (Грэцыя).

Гісторыя адкрыцця

Дыск быў знойдзены італьянскай археалагічнай экспедыцыяй Федэрыка Хальбера ўвечары 3 ліпеня 1908 года пры раскопках старажытнага мінойскага горада Фест, што месціцца недалёка ад Агія Трыяды на паўднёвым узбярэжжы Крыта. Палацавы комплекс, хутчэй за ўсё, быў часткова зруйнаваны ў выніку землятрусу, які выклікаў вывяржэнне вулкана на востраве Сантарын (каля 1628 года да н. э.) і закрануў значную частку Міжземнамор'я.

Артэфакт знайшоў археолаг Луіджы Пернье ў культурным слоі аднаго з падсобных памяшканняў (пакой № 8 — відаць, храмавае сховішча) пабудовы № 101 пры ўскрыцці першага палаца. Дыск знаходзіўся ў галоўнай ячэйцы тайніка, замаскіраванага ў падлозе пакоя пад слоем тынкоўкі. Змесціва патайных ячэек складалі попел, чарназём, а таксама вялікая колькасць абгарэлых бычыных костак.

У паўночнай частцы галоўнай ячэйкі, у тым жа культурным слоі, на некалькі дзюймаў на паўднёвы ўсход ад дыска была знойдзена разламаная таблічка PH-1 лінейнага пісьма АPernier L. Il disco di Phaestos con caratteri pittografici  — Ausonia: 1908. Vol. 3. Roma, 1909. P. 255—302.

Заўвагі

Катэгорыя:Нерасшыфраваныя пісьменнасці Катэгорыя:Эгейскае пісьмо Катэгорыя:Эгейская цывілізацыя Катэгорыя:Складовыя пісьменнасці