Моту-Нуі () — найбольшы скалісты астравок на поўдзень ад вострава Рапануі. З’яўляецца вяршыняй гары, падножжа якой знаходзіцца на глыбіні больш за 2000 м. Самы заходні пункт Чылі.
Да прыняцця хрысціянства ён лічыўся святым месцам у кульце Тангата-ману («чалавек-птушка»). На ім праводзіўся рытуал знаходжання першага ў сезоне знесенага яйка Onychoprion fuscatus.
З’яўляецца бліжэйшым да «пункта Нема», акіянічнага полюса недаступнасці.
Катэгорыя:Рапануі (востраў)