Рурык Іўнеў (сапраўднае імя – Міхаіл Аляксандравіч Кавалёў; 23 лютага 1891, Тбілісі, Расійская Імперыя — 20 лютага 1981, Масква, РСФСР, СССР) — рускі пісьменнік.
Творчасць Друкаваўся з 1909 года. Першы зборнік «Самаспаленне» (кн. 1, 1913). Разам з С. Ясеніным, А. Марыенгофам і інш. уваходзіў у групу імажыністаў (зборнік паэзіі «Сонца ў труне», 1921). Аўтар зборнікаў вершаў «Золата смерці» (1916), «Мая краіна» (1943), «Памяць і час» (1969), «Цёплыя лісты» (1978), вершаў і ўспамінаў «Часы і галасы» (1978). Раманы «Няшчасны анёл» (1917), дылогія «Каханне без кахання» (1925) і «Адкрыты дом» (1927), «Герой рамана» (1928).
Літаратура
Зноскі
Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Расіі Катэгорыя:Рускамоўныя паэты