Гета ў Асвеі (1941 — 8 сакавіка 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў пасёлка Асвея Верхнядзвінскага раёна падчас Халакосту.
Гісторыя У пасёлку Асвея ў 1939 годзе жылі 350 яўрэяў. Перад нападам Германіі на СССР, акрамя мясцовых, у пасёлку знаходзіліся і яўрэі-бежанцы з Польшчы, якія распавядалі пра дзеянні немцаў у дачыненні да яўрэяў, але мала хто ўспрыняў гэта з усёй сур’ёзнасцюА. Шульман. Многострадальная земля .
З 1 ліпеня 1941 года да 17 ліпеня 1944 года Асвея была акупаваная нямецкімі войскамі. Неўзабаве немцы, рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў Асвеі гета, у якое сагналі і яўрэяў з блізкіх вёсак і з Себежа. Перад канчатковым знішчэннем немцы перагналі габрэяў у будынак школы, які знаходзіўся на месцы цяперашняга інтэрната.
8 сакавіка гета ліквідавалі, былі забітыя 459 габрэяў. Усяго з 2 лютага і да пачатку сакавіка 1942 года ў Асвеі былі забітыя больш за 650 яўрэяў.
Некалькі яўрэяў з Асвеі здолелі выратавацца. Адна з іх — Соня Маскель.
Памяць У 1960 на магіле ахвяр Катастрофы быў усталяваны абеліск, а ў 1989 годзе — стэла. У 2012 годзе на месцы забойства быў узведзены новы помнікВ Витебской области установлен памятник жертвам Холокоста .
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Асвея Асвея Катэгорыя:Гісторыя Верхнядзвінскага раёна