Карл Фрыдрых Крысціян Бругман (; , Вісбадэн, Германія — , Лейпцыг, Германія) — нямецкі мовазнавец. З 1882 года — прафесар Лейпцыгскага ўніверсітэта.
Унёсак у навуку Аўтар даследаванняў у галіне параўнальнай граматыкі індаеўрапейскіх моў. Адзін з заснавальнікаў младаграматызму ў мовазнаўстве. Суаўтар прадмовы да працы «Марфалагічныя даследаванні ў галіне індаеўрапейскіх моў» (разам з Г. Остгафам; т. 1—6, 1878—1910), якая адыграла ролю маніфеста младаграматыкаў. З 1891 года выдаваў часопіс «Indogermanische Forschungen» («Індаеўрапейскія даследаванні»).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Лінгвісты Германіі Катэгорыя:Індаеўрапеісты Катэгорыя:Гісторыкі мовы Катэгорыя:Младаграматыкі Катэгорыя:Кампаратывісты