Нові-Град (, , ) — горад у паўночнай частцы Босніі і Герцагавіны. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай абшчыны. Уваходзіць у рэгіён Прыедар Рэспублікі Сербскай. Горад размешчаны на рацэ Уна, на мяжы з Харватыяй насупраць харвацкага горада Двор. У горадзе ёсць пошта, бальніца, пачатковыя і сярэднія школы, крамы, культурныя цэнтры і т. п.
Назва Да Баснійскай вайны горад меў назву Босанскі-Нові. Затым урадамі Рэспублікі Сербскай уведзены Нові-Град ці проста Нові (затым часова адменена судом БіГ) і зноў зацверджана назва Нові-Град.
Геаграфія
Абшчына Нові-Град размешчана на паўночным захадзе Босніі і Герцагавіны паміж рэкамі Сана і Уна. Плошча — 470 км². Клімат умераны кантынентальны.
Гісторыя Горад Нові-Град упершыню згадваецца ў 1280 годзе пад рымскай назвай Castrum Novum, што ў перакладзе азначае «новы горад». У 1895 годзе Аўстра-Венгерскія кіраўнікі перайменавалі горад у Босанскі-Нові. Былі драўляныя масты цераз рэкі Уна і Сана. Мясцовыя жыхары асцерагаліся паводак вясной і восенню. У 1872 годзе абшчына Босанскі-Нові стала першай у баснійскай краіне, якая мела чыгуначную станцыю. Першая бальніца пабудавана прыкладна ў гэты ж час.
Насельніцтва
1991 год Горад:
баснійцы — 6,831 (50,27 %); сербы — 5,121 (37,68 %); югаславы — 1,117 (8,22 %); харваты — 187 (1,37 %); іншыя — 332 (2,46 %).
Усяго: 13,588 чал.
2006 год У 2006 годзе большасць насельніцтва абшчыны складалі этнічныя сербы.
2013 год Колькасць насельніцтва горада па перапісу 2013 года склала 11 063 чалавек, абшчыны — 28 799 чалавек.
Заўвагі
Катэгорыя:Гарады Рэспублікі Сербскай Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL