Зако́н Се́мерэньі — фанетычны закон, адкрыты Освальдам Семерэньі і актуальны для некаторых індаеўрапейскіх моў. Згодна з гэтым законам у праіндаеўрапейскай мове ў канцавых складах, якія заканчваліся на спалучэнне галосны + санорны + s ці h₂, гукі s і h₂ выпадалі, выклікаючы замяняльнае падаўжэнне галоснага.

Прыклады «бацька» > *ph₂tḗr > , (); «сабака» > *ḱu̯ṓn > , ().

Магчыма, прамежкавай стадыяй было падаўжэнне санорнага: *VRs > *VRː > *VːR.

Па аналогіі з асновамі на санорны падаўжэнне апошняга галоснага асновы распаўсюдзілася і на тыя словы, дзе фанетычных умоў для дзеяння закона Семерэньі не было, напрыклад, *pṓds «нага».

Закон Семерэньі актуальны для назоўнага склону адзіночнага ліку назоўнікаў, у той час як у вінавальным склоне множнага ліку, які заканчваецца на *-Vns, яго дзеяння не назіраецца.

Акрамя ўласна фанетычнага тлумачэння закона, існуюць і іншыя, напрыклад, што ступень падаўжэння ў намінатыве была заклікана сімвалізаваць яго інфармацыйную важнасць ці што адбылася палярызацыя колькасці галосных, якая проціпаставіла *-tēr у намінатыве *-tr- ва ўсёй астатняй парадыгме.

Крыніцы

Катэгорыя:Праіндаеўрапейская мова Катэгорыя:Фанетычныя законы