Сядальная косць () — парная косць, адна з трох касцей, якія пры зрашчэнні фарміруюць лагвовую косць.

Сядальная косць мае цела (), якое ўваходзіць у склад вяртлюжнай западзіны, і галіну (). Цела і галіна сядальнай косці ўтвараюць паміж сабой вугал, вяршыня якога моцна патоўшчана і ўтварае так званы сядальны груд (). Па заднім краі цела, уверх ад сядальнага груда, размешчана малая сядальная выразка (), аддзеленая сядальнай восцю () ад вялікай сядальнай выразкі (). Галіна сядальнай косці зліваецца з ніжняй галіной лабковай косці, замыкаючы замыкальную адтуліну ().

Галерэя

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Косці таза