«І будзе кроў» (), таксама вядомы як «Нафта» — амерыканскі драматычны фільм 2007 года сцэнарыста, рэжысёра і прадзюсара Пола Томаса Андэрсана. Карціна з’яўляецца вольнай экранізацыяй рамана класіка амерыканскай літаратуры «» 1927 года. Галоўныя ролі выканалі Дэніел Дэй-Льюіс, , , Кіяран Хайндс, .
Прэм’ера фільма адбылася 29 верасня 2007 года на «» у Остыне. Карціна выйшла ў пракат у Нью-Ёрку 10 снежня 2007 года, а ў міжнародны пракат — на пачатку наступнага года. Фільм сабраў 77.1 мільёна долараў па ўсім свеце і быў высока адзначаны крытыкамі, якія хвалілі аператарскую працу, рэжысуру, сцэнарый, музыку і акцёрскую працу Дэй-Льюіса і Дана.
На 80-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар» карціна атрымала перамогу ў катэгорыях Найлепшая мужчынская роля (Дэніел Дэй-Льюіс) і (), а таксама была адзначана яшчэ ў шасці намінацыях, уключаючы , Найлепшую рэжысуру і Найлепшы фільм, але перамога ва ўсіх трох катэгорыях дасталася крымінальнаму неа-вестэрну братоў Коэн «Старым тут не месца».
«І будзе кроў» лічыцца вяршыняй акцёрскага майстэрства Дэніела Дэй-Льюіса і рэжысёрскага таленту Пола Томаса Андэрсана і адпаведна — адной з найвялікшых вяршынь у свеце кінамастацтва першага дзесяцігоддзя XXI стагоддзя. Менавіта гэтую карціну крытыкі найчасцей называлі найлепшым фільмам 2000-х гадоў. У 2016 годзе фільм Пола Томаса Андэрсана атрымаў трэцяе месца ў спісе 100 найвялікшых фільмаў XXI стагоддзя па версіі BBC, а ў 2019 годзе брытанская газета «The Guardian» назвала «І будзе кроў» найлепшай карцінай XXI стагоддзя і паставіла стужку на 17-е месца ў спісе найвялікшых аўтарскіх фільмаў усіх часоў.
Сюжэт У канцы XIX стагоддзя прадпрымальнік Дэніел Плэйнв’ю займаецца пошукамі золата і срэбра ў Каліфорніі. Упаўшы ў шахту і зламаўшы нагу, ён знаходзіць узор горнай пароды, які паказвае на наяўнасць на ўчастку нафты. Так Плэйнв’ю становіцца нафтаздабытчыкам. Ён усынаўляе дзіця загінулага на шахце рабочага і выдае яго за свайго сына па імі Эйч Дабл’ю (HW).
Аднойчы да прадпрымальніка прыходзіць малады чалавек па імі Пол Сандэй (), які абяцае за ўзнагароду паказаць месца, дзе нафта б’е літаральна з-пад зямлі. Дэніел з Эйч Дабл’ю адпраўляюцца ў Літл Бостан (Каліфорнія) і даследуюць участак пад відам палявання на перапёлак. Плэйнв’ю разумее, што на ўчастку сапраўды знаходзіцца буйное радовішча нафты. Прадпрымальнік прапануе сям’і Сандэя прадаць участак, аднак Ілай, брат-блізнюк Пола і мясцовы прапаведнік царквы Трэцяга Адкрыцця, ставіць умову: Плэйнв’ю павінен выплаціць мясцовай царкве 5000 долараў. Купіўшы ўчастак на гэтых умовах, Плэйнв’ю набывае і суседнія ўчасткі, пачынае бурэнне і ставіць некалькі нафтавых вышак. Паміж Плэйнв’ю і Ілаем нарастае канфлікт. Прадпрымальнік лічыць прапаведніка шарлатанам, не дае грошай на будаўніцтва новай царквы. Ён таксама не дае прапаведніку дабраславіць новы промысел. Неўзабаве на буравой адбываецца аварыя, у выніку якой Эйч Дабл’ю становіцца глухім, пасля чаго Дэніел зрываецца на прапаведніку і зневажае яго перад сваімі супрацоўнікамі, выкачаўшы ў брудзе.
Аднойчы прадпрымальніка наведвае чалавек, які прадстаўляецца яго адзінакроўным братам Генры () з мястэчка у Вісконсіне. Дэніел прапануе яму застацца, дае працу і робіць сваім партнёрам. Эйч Дабл’ю не давярае незнаёмцу і ўначы спрабуе падпаліць хату. Узгневаны Дэніел адсылае дзіця ў спецыяльную школу для глухіх у Сан-Францыска. Тым часам кампанія «» прапануе Плэйнв’ю прадаць бізнес за мільён долараў. Прадпрымальнік адмаўляецца, ён хоча заключыць здзелку па пастаўцы нафты з «» і пракласці нафтаправод да акіяна. Для пракладкі нафтаправода яму трэба набыць участак містэра Бэндзі (), з якім ён калісьці адмовіўся сустракацца. Праводзячы геадэзічныя працы, Дэніел і Генры даходзяць да акіяна. Дэніел успамінае сваё дзяцінства ў Фон-дзю-Лак і пачынае падазраваць, што Генры — самазванец. Пагражаючы яму пісталетам, ён выбівае прызнанне: аказваецца, яго сапраўдны брат даўно памёр ад туберкулёзу. Дэніел забівае самазванца і закопвае яго ў канаве з вадой.
Раніцай прадпрымальніка абуджае містэр Бэндзі, які кажа, што здасць участак у арэнду, калі Дэніел адкупіць грэх забойства, стаўшы вернікам царквы Трэцяга Адкрыцця. Дэніел праходзіць зневажальны для яго абрад ачышчэння, які праводзіць Ілай. Ён публічна каецца ў сваіх грахах, прызнаючы, што кінуў сваё дзіця. Гэта дае яму магчымасць пракласці трубаправод. Дэніел забірае Эйч Дабл’ю са школы для глуханямых. Хлопчык улюбляецца ў Мэры Сандэй і, пасталеўшы, жэніцца на ёй. Ілай з’язджае прапаведаваць у іншыя гарады.
Фінальныя сцэны адбываюцца ў 1927 годзе. Эйч Дабл’ю прыходзіць да бацькі і кажа, што хоча з’ехаць у Мексіку разам са сваёй жонкай Мэры і заснаваць уласную нафтаздабываючую кампанію. Дэніел кажа, што тады ён стане яго канкурэнтам, і расказвае яму горкую праўду аб тым, што ўсынавіў Эйч Дабл’ю толькі з адной мэтай — каб прысутнасць сына дапамагала весці перамовы з фермерамі. Эйч Дабл’ю сыходзіць, і Дэніел застаецца адзін у сваёй вялізнай раскошнай хаце.
Раніцай Дэніела, які знаходзіцца ў стане цяжкага пахмелля, у падвальным пакоі для боўлінга наведвае Ілай. Ён прапануе прадпрымальніку ўзяць у арэнду ўчастак Бэндзі ў яго спадчыннікаў. Дэніел згаджаецца, калі Ілай прызнае сябе , а Бога — забабонам. Ілай згаджаецца. Тады Дэніел кажа, што ўчастак Бэндзі вычарпаны пасродках дрэнажу і не ўяўляе ніякай каштоўнасці. Ілай моліць дапамагчы яму грашыма, але Дэніел у лютасці пераследуе яго і забівае драўлянай кегляй. Калі слуга прадпрымальніка спускаецца ў склеп, гаспадар дома кажа: «Са мной усё скончана».
Акцёрскі склад Дэніел Дэй-Льюіс — Дэніел Плэйнв’ю — Пол Сандэй / Ілай Сандэй — Генры Кіяран Хайндс — Флэтчэр Гамільтан — юны Эйч Дабл’ю Плэйнв’ю — дарослы Эйч Дабл’ю Плэйнв’ю Сідні Мак-Калістэр — юная Мэры Сандэй — дарослая Мэры Сандэй Дэвід Уіліс — Эйбэл Сандэй — Уільям Бэндзі
Узнагароды Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 114 кінаўзнагародамі і яшчэ 138 намінацыямі. Сярод найбольш значных узнагарод: 2 прэміі «Оскар» за Найлепшую мужчынскую ролю (Дэніел Дэй-Льюіс) і ().
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы ЗША 2007 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2007 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Пола Томаса Андэрсана