Гета ў Шчадрыне (лета 1941 — 10 сакавіка 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Шчадрын Жлобінскага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.
Гісторыя Вёска Шчадрын была захоплена нямецкімі войскамі ў канцы лета 1941 года, і знаходзілася пад акупацыяй да 27 чэрвеня 1944 года.
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, нацысты стварылі ў вёсцы гета. Яно было адкрытага тыпу — габрэяў пакінулі жыць у сваіх дамах на адной вуліцы, а астатніх перасялілі да іх. Гета кантралявалася мясцовымі паліцаямі і нямецкімі жандараміСлавин И. Трагическая арифметика (Жлобин, Стрешин, Щедрин) . Вязняў выкарыстоўвалі на прымусовых работах — у асноўным, у механічных майстэрнях для патрэб нямецкай арміі. Прыгожых габрэйскіх дзяўчат немцы сагналі ў адзін з дамоў і выкарыстоўвалі як сексуальных рабыньЛяховицкий М. Ш. Сто лет одного местечка .
З 8 па 10 сакавіка 1942 года на ўскраіне вёскі ля габрэйскіх могілак былі расстраляныя каля 1000 (1500, 2000Belarus Holocaust Memorials Project. Shchedrin ) чалавек.
Памяць У 1963 годзе брацкая магіла габрэяў на старых габрэйскіх могілках была абгароджана і на ёй быў усталяваны абеліск.
Крыніцы
Літаратура
Шчадрын Катэгорыя:Гісторыя Жлобінскага раёна Катэгорыя:Шчадрын (Жлобінскі раён)