Закон Бартоламэ — закон прыпадабнення агульнаарыйскіх (індаіранскіх) глухіх змычных *p, *t, *k да папярэдніх звонкіх прыдыхальных *bh, *dh, *gh, сфармуляваны ў 1885 годзе Хрысціянам БартоламэЛингвистический энциклопедический словарь / Гл. ред. В. Н. Ярцева. — М.: Сов. энциклопедия, 1990. — 683 с..
Згодна з дадзеным законам, групы зычных bh + t, bh + k, dh + k, dh + p, gh + p, gh + t і да т. п. ператвараюцца ў старажытнаіндыйскай мове ў спалучэнні bdh, bgh, dgh, dbh, gbh, gdh і г. д. (напрыклад, дзеепрыметнікі на ‑ta- ад дзеясловаў lábhate ‘бярэ’, bódhati ‘чувае, заўважае, пазнае’, dáhati ‘спальвае’ маюць выгляд labdhá ‘узяты’ з *labh-tá‑, buddhá ‘пазнаны’, ‘заўважаны’ з *budh-ta‑, dagdhá ‘спалены’ з *dagh-tá‑, ад кораня doh‑/duh- ‘даіць’ 3‑я асоба адзіночнага ліку — dógdhi з *dogh-ti).
Крыніцы
Літаратура Bartholomae Chr., «Arische Forschungen», Bd 1—3, Halle, 1882—87. William H. Bennett, «The Germanic Evidence for Bartholomae’s Law», Language, 42-4, déc. 1966, p. 733—737.
Катэгорыя:Фанетычныя законы