Трэцяя палаталіза́цыя — агульнаславянская фанетычная змена. Заключаецца ў пераходзе заднеязычных зычных k, g, x адпаведна ў c', dz', s' у паўднёва- і ўсходнеславянскіх мовах і ў c', dz', š' у заходнеславянскіх. Пазней ва ўсіх славянскіх мовах, акрамя польскай, палабскай і стараславянскай, афрыката dz' спрасцілася да z'. У адрозненне ад другой (рэгрэсіўнай) палаталізацыі, трэцяя з’яўляецца прагрэсіўнай. Трэцяя палаталізацыя адбывалася ў інтэрвакальным становішчы пасля галосных ь, i, ę, спалучэння ьr і перад галоснымі a, o (але не перад y, ъ, u, ǫ). Першаадкрывальнікам трэцяй палаталізацыі з’яўляецца І. А. Бадуэн дэ Куртэнэ, таму яе часам называюць бадуэнаўскай.
Прыклады > , , , , , , , , , , в.-луж. wowса, н.-луж. wejса. Ср. () «авечка»; > , , , , , , , «сківіца, шчака», «шчака, твар», в.-луж., н. луж. lico «шчака». > , , , «пешаходная дарога», «сцежка», , ст.-, палаб. stadza. Ср. «сцежка, пешаходная дарога». > , , , , , , , ст.-, др.-.
Трэцяя палаталізацыя ў наўгародска-пскоўскім дыялекце
У наўгародска-пскоўскім дыялекце трэцяя палаталізацыя мела месца для k, але не для g і x: в[ъ]хѹ «усю», не лего «нельга» (але ѹсерѧзи «завушніцы»).
Адносная храналогія Трэцяя палаталізацыя адбылася да ўзаемадзеяння груп *dj, *tj, паколькі рэфлексам *g паводле трэцяй палаталізацыі ў славацкай мове з’яўляецца z (kňaz «князь», peniaze «грошы»), у той час як рэфлексам *dj — dz (medza «мяжа»).
Абсалютная храналогія Ю. Шавялёў датуе трэцюю палаталізацыю VII—IX стст., Ф. Слаўскі — VIII—IX стст., З. Шцібер — пачаткам VIII ст., А. Лампрэхт — канцом VII ст., а М. Шэклі — VII—VIII стст.
Даныя запазычанняў
Трэцяя палаталізацыя адлюстравана ў шэрагу праславянскіх германізмаў (З. Шцібер лічыў іх запазычаннямі з заходнегерманскіх моў): «калодзеж» < -; (, ) < «галава роду, правадыр племені» ( «кароль, цар, правадыр»); «дробная манета» ( «грошы») < *panning ( ( «пфеніг»)); «ланцуг» з пэўнай германскай мовы, параўн. ст.-ісл. rėkendi/rėkendr, ст.-англ. rасеntе, ; (, руск.-цслав. стьлязь, ) «від манеты» з пэўнай германскай мовы, параўн. ст.-сканд. skillingr, стар.-в.-ням., ст.-сакс. scilling «шылінг»; «завушніца» < ці *ausahriggs «завушніца»; «віцязь» < .
Крыніцы
Катэгорыя:Фанетычныя законы Катэгорыя:Праславянская мова