Зако́н Гірта (таксама «правіла Гірта» альбо «закон Гірта — Ілліч-Світыча») — фанетычны закон, адкрыты ў 1895 годзе Германам Гіртам і актуальны для прабалтаславянскай мовы.

Згодна з гэтым законам у яго сучаснай форме, націск змяшчаўся на пераднаціскны склад з галосным, які не чаргуецца па аблаўце, ці складовым санорным, калі за галосным пераднаціскнога склада непасрэдна стаяў нескладовы ларынгал.

Прыклады Першы спіс прыкладаў на дзеянне закона быў сабраны самім Гіртам, затым гэты спіс быў дапоўнены І. Мікалам і Т. Лер-Сплавінскім.

«дым» ( , «дыханне жыцця, жыццёвы пачатак, жыццё») > (прабалтаслав. *dū́ˀmås) > (мн. ч., акцэнтная парадыгма 1), (мн. ч.); (акцэнтная парадыгма a) > (род. п. dȉma), (род. п. ды́ма), ; «шыя, грыва» ( ) > (прабалтаслав. *grī́ˀṷāˀ) > ; (акцэнтная парадыгма a) > , , , ; «поўны» ( ) > (прабалтаслав. *ˈpīˀlnas) > (акцэнтная парадыгма 1), ; (акцэнтная парадыгма a) > ; ( , «пшаніца») > ; > (род. п. pȉra), «пырнік»; >(прабалтасл. *díˀlgas) «доўгі» ( , ) > , , . «дзевер» ( , ) > , dieverìs, ; > , ; > прабалт. *dṓˀnāˀ > «хлеб», .

Адносная храналогія Дадзены закон адносіцца да больш ранняга перыяду, чым страта складовых санорных у прабалтаславянскай мове.

Літаратура

Kortlandt, F. Slavic Accentuation — A Study in Relative Chronology. — 1975.

Катэгорыя:Індаеўрапейскія мовы Катэгорыя:Фанетычныя законы