Альберт Іосіфавіч Барташэвіч (пол. Albert Bartoszewicz; 2 жніўня 1942, Раёўшчына, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць, БССР – 28 жніўня 2001) – польскі мовазнавец.
Біяграфія У 1964 годзе скончыў філалагічны факультэт Уроцлаўскага ўніверсітэта. Працаваў у педінстытуце ў Аполі (1964–1968), у Пазнаньскім універсітэце імя А. Міцкевіча (1968–1973) дацэнтам, загадчыкам кафедры рускай мовы і дэканам філалагічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта (1975–1987). З 1987 года – загадчык кафедры рускай мовы, дацэнт аддзялення беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта і дырэктар Варшаўскага філіяла Інстытута рускай мовы імя А. С. Пушкіна ў Маскве. З 1992 года – прафесар кафедры рускай мовы педінстытута ў Аполі.
Навуковая дзейнасць Даследаваў польскую, рускую, беларускую мовы, агульнае мовазнаўства. На аснове "Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы" (т. 1–5, 1977–1984) з І. Камендацкай склаў першы ў беларускім мовазнаўстве "Адваротны слоўнік сучаснай беларускай мовы" (пол. Słownik a tergo współczesnego języka białoruskiego; т. 1–4, Варшава, 1988–1989).
Літаратура Беларуская мова: Энцыклапедыя / Беларус. Энцыкл.; пад. рэд. А. Я. Міхневіча; рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 654 с. ISBN 5-85700-126-9.
Катэгорыя:Філолагі Польшчы Катэгорыя:Мовазнаўцы Польшчы