Перадплюсна́ () — сукупнасць невялікіх касцей ступні, якія размешчаны паміж вяліка- і малагалёнкавай касцямі галёнкі (праксімальна) і касцямі плюсны (дыстальна). Сустаў, які ўтвараецца паміж касцямі галёнкі і перадплюсной, дакладней яе тараннай косцю, называецца галёнкаступнёвым.
Перадплюсна ўтвараецца сямю кароткімі губчатымі касцямі, якія, падобна да касцей запясця, размешчаны ў два шэрагі. Задні, ці праксімальны, шэраг складаецца з дзвюх буйных касцей: тараннай і пятачнай, якая ляжыць пад ёй. Пярэдні, ці дыстальны, шэраг складаецца з медыяльнага і латаральнага аддзелаў. Медыяльны аддзел утвораны чоўнападобнай косцю і трыма клінападобнымі касцямі. У латаральным аддзеле знаходзіцца толькі кубападобная косць.
Галерэя
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Ступня Катэгорыя:Косці ніжняй канцавіны