Кентэрберыйскія аповеды — зборнік дваццаці чатырох апавяданняў, пададзеных як . Напісаны Джэфры Чосерам на сярэднеанглійскай мове ў 1387—1400 гадах.

Пачынаецца з пралогу, дзе аўтар расказвае і дае характарыстыку большасці з трыццаці пілігрымаў, што сабраліся ў карчме у (цяпер раён Лондана) каб выправіцца адтуль у падарожжа ў Кентэрберы да труны святога Томаса Бекета. На сваім шляху пілігрымы бавяць час апавяданнем гісторый. Наступныя дваццаць чатыры гісторыі спалучаюцца паміж сабой кароткімі сцэнамі размоў паміж падарожнымі.

Чосер не давяршыў зборнік, бо ў ім няма гісторый некаторых пілігрымаў, а таксама засталося ненапісаным вяртанне з Кентэрберы.

Крыніцы

Спасылкі Урывак пралогу, перакладзены на беларускую мову Антонам Францішкам Брылём і апублікаваны ў часопісе «ПрайдзіСвет». Арыгінальны тэкст на сярэднеанглійскай мове з паралельным перакладам на сучасную англійскую на сайце Harvard’s Geoffrey Chaucer Website.

Катэгорыя:Кнігі XIV стагоддзя Катэгорыя:Кентэрберы Катэгорыя:Рамачная кампазіцыя Катэгорыя:Паэмы