Франсуа Мішэль Сімон (; ) — швейцарскі і французскі акцёр тэатра і кіно, які працаваў і жыў пераважна ў Францыі. Майстар гратэску. Здымаўся ў найбольш значных фільмах французскага кінематографа 1930-х — 1940-х гадоў, працуючы з такімі рэжысёрамі, як Жан Рэнуар, Марсель Карнэ, Жан Віго, Рэнэ Клер.

Змяніў мноства прафесій, служыў у войску, быў рознарабочым, баксёрам. З 1912 года — у тэатры. Упершыню з’явіўся на экране ў 1924 годзе. У 1929 пераехаў у Парыж, дзе выступаў на сцэне ў камедыі Марселя Ашара «Жан з Месяца». У пачатку 1930-х гадоў пазнаёміўся з Жанам Рэнуарам, які запрасіў яго зняцца ў двух сваіх фільмах «Сука» (1931) і «Будзю, выратаваны з вод» (1932). Агулам Мішэль Сімон зняўся больш чым у ста фільмах.

Сімон памёр ва ўзросце 80 гадоў ад лёгачнай эмбаліі і, паводле яго завяшчання, пахаваны на могілках камуны Гран-Лансі каля Жэневы, побач з яго бацькамі.

Сын — Франсуа Сімон, акцёр. Унучка — Мая Сімон, рэжысёр. Фільмаграфія (1938) «Набярэжная туманоў» Узнагароды і прэміі 1967 — Прыз Берлінскага кінафестывалю Сярэбраны мядзведзь за налепшую мужчынскую ролю ў фільме «Стары і дзіця»

Зноскі

Катэгорыя:Акцёры Францыі