Нікало Барэла (; нар. ) — італьянскі футбаліст, паўабаронца клуба «Інтэрнацыянале» і нацыянальнай зборнай Італіі. Часцяком узгадваецца як адзін з найлепшых паўабаронцаў ЕўропыLane, Barnaby. «The 10 best midfielders in world soccer right now». Insider..

Кар’ера Клубная Барэла ёсць выхаванцам футбольнай акадэміі «Кальяры»Angioni, Carlo (5.06.2019). «Barella ha scelto. Da Riva a LeBron, ecco chi è il jolly che vuole Conte». La Gazzetta dello Sport.«Happy 25th birthday to Nicolò Barella!». FIGC.. Упершыню з'явіўся на полі ў кашулі сардзінскага клуба 15 студзеня 2015 года ў матчы Кубка Італіі супраць «Пармы». Яго дэбют у Серыі А прыпаў на 4 мая 2015 года зноў у матчы супраць «Пармы». Гэтым разам ён замяніў на 68-й хвіліне Дыега Фарыяса ў хатняй перамозе з лікам 4:0. Дзеля набыцця гульнявога досведу Барэла выправіўся ў арэнду ў «Кома» з Серыі Б, дзе адразу стаў іграком першай адзінаццаткі. 17 верасня 2017 года па вяртанні з арэнды забіў першы гол у складзе «Кальяры» ў браму клуба СПАЛ«Spal-Cagliari 0-2: decidono Barella e Joao Pedro». La Gazzetta dello Sport.. 19 лютага 2019 года матч супраць «Сампдорыі» стаў сотым у кашулі «Кальяры». На той момант гульцу было 22 гады.

12 ліпеня 2019 года Барэла далучыўся да міланскага «Інтэру» на ўмове арэнды з абавязацельствам выкупу іграка«Nicolò Barella is an Inter player!». Inter Milan.. Італьянец дэбютаваў у клубе 26 жніўня ў матчы супраць «Лечэ», калі выйшаў з лаўкі запасных у другім тайме замест Маціяса Весіна. Ігрок дапамог здабыць гол Антоніа Кандрэва і ўсталяваць фінальны лік 4:0Cotugno, Vladimiro (26.08.2019). «Inter-Lecce 4-0: Brozovic, Sensi, Lukaku e Candreva, quanti sorrisi per Conte». Il Corriere dello Sport.. Футбаліст адразу атрымаў месца ў стартавым складзе клуба. У сезоне 2020—2021 гадоў «Інтэрнацыянале» здабыў перамогу ў Серыі А, а Барэла быў высунуты кандыдатам на найлепшага паўабаронцу турніру. 5 лістапада 2021 года ігрок склаў новую працоўны дагавор з «Інтэрам», паводле якога ён мусіць заставацца ў клубе да 2026 года«Nicolo Barella extends Inter stay till 2026». Internazionale Milano.. Па заканчэнні сезона 2021—2022 гадоў паўабаронца чацвёрты раз запар быў уключаны ў сімвалічную зборную Серыі А«Milan pigliatutto, premiati Pioli, Maldini e 4 giocatori. Leao il migliore: "Qui sono maturato"». La Gazzetta dello Sport..

Міжнародная Прыцягваўся да матчу юніёрскай і моладзевай зборных Італіі. У кастрычніку 2017 года быў упершыню выкліканы да складу нацыянальнай зборнай Італіі на адборачныя матчы чэмпіянату свету 2018 года супраць зборных Паўночнай Македоніі і Албаніі«Barella and Inglese called up by Italy». Football Italia.. Але дэбютаваў паўабаронца крыху пазней 10 кастрычніка 2018 года пад кіраўніцтвам трэнера Раберта Манчыні ў таварыскім матчы супраць зборнай Украіны ў Генуі, які скончыўся ўнічыю 1:1«Italy: Azzurri held by Ukraine». Football Italia.. 23 сакавіка 2019 года Барэла ўключыў своё першы гол за зборную ў матчы кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы 2020 года«Italy: Kean and Barella take down Finland». Football Italia.. У чэрвені 2021 года быў далучаны да складу зборнай Італіі на пераможным чэмпіянаце Еўропы 2020 года. Ігрок быў адным з ключавых ігракоў каманды.

Дасягненні «Інтэрнацыянале»: Чэмпіён Італіі: 2021, 2024 Уладальнік Кубка Італіі: 2022, 2023 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2021, 2022, 2023

Італія: Чэмпіён Еўропы: 2020

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Італіі па футболе Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Кальяры Катэгорыя:Ігракі ФК Кома Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан