Зыгмунт Закрэўскі (; , — , ) — польскі нумізмат, хімік. Прафесар.
Біяграфія Навучаўся хіміі найперш у Дрэздэне, пасля ў Карлсруэ, дзе доктарскую ступень з хіміі (1893), а таксама ў Швейцарыі, дзе абараніў дактарат з філасофіі. Працаваў на велікапольскіх цукроўнях. У 1914—1918 гадах пасол на прускі сойм. У 1919 годзе стараста стшэльненскі.
Зацікавіўся нумізматыкай яшчэ гімназістам. Асабліва цікавіўся пястаўскімі манетамі. У юнацкія гады пачаў даследаванне нумізматыкі з Бібліятэкі Рачынскіх у Познані. Пасля двух гадоў доследаў нават атрымаў права самастойнага даследавання сярэдневяковых дакументаў. Павялічваў свой збор на той час з дапамогай злотнікаў і зэгармістраў.
У 1888 годзе ва ўзросце 21 года меў 50 пястаўскіх манет пачынаючы з рэдкага дэнара Храбрага. Удзельнічаў у нумізматычных аўкцыёнах. Да яго па кансультацыі звярталіся вядомыя польскія і аўстрыйскія нумізматы.
Пасля Першай сусветнай вайны прызначаны загадчыкам кафедры сярэднявечнай нумізматыкі Пазнаньскага ўніверсітэта. У 1925—1927 гадах рэдактар часопіса «Wiadomości numizmatyczne-archeologicznie» («Нумізматычна-археалагічныя ведамасці»).
Пад час Другой сусветнай вайны — у Францыі ў ваколіцах Булонь-сюр-Мер. Пасля вайны нейкі час жыў у Італіі і Вялікабрытаніі. У 1948 годзе вярнуўся ў Польшчу.
У 1948 — выкладчык сярэдневяковай нумізматыкі ў Ягелонскім універсітэце. Выдаў больш за 60 нумізматычных прац.
Напрыканцы жыцця меў калекцыю больш за 5000 пястаўскіх манет збольшага Храбрага. Яго калекцыя трапіла ў Нацыянальны музей у Кракаве і ўвайшла ў склад збораў Чапскага.
Спасылкі Археалагічны музей у Познані
Катэгорыя:нумізматы Польшчы