Лідзія Маркаўна Малініна (у дзявоцтве Трохан, ,  — , Мінск) — беларуская мемуарыстка, архівістка, музейная работніца, рэдактарка. Пляменніца беларускага паэта Алеся Дудара, захавальніца ягонага архіва. Сям’я Нарадзілася ў сям’і агранома Яўгеніі Аляксандраўны Дайлідовіч, роднай сястры паэта Алеся Дайлідовіча (Алеся Дудара), і біёлага Марка Афанасьевіча Трохана. У дзяцінстве Ліду выхоўвалі маці і бабуля Вольга Іванаўна Дайлідовіч. Замужам за беларускім філолагам Аляксандрам Малініным.

Біяграфія Скончыла філалагічны факультэт БДУ, аспірантуру па кафедры рускай літаратуры педагагічнага інстытута імя М. Горкага. 1961—1965 — малодшы навуковы супрацоўнік музея Янкі Купалы 1969—1971 — старшы навуковы супрацоўнік НДІ педагогікі 1971—1994 — рэдактар Беларускай савецкай энцыклапедыі 1994—2014 — супрацоўнік рэдакцыйна-выдавецкага аддзела МДЛУ

Унёсак у гісторыю беларускай літаратуры З’яўляецца аўтаркай шэрагу артыкулаў у энцыклапедычных выданнях БСЭ («Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы», «Алесь Дудар», «Ежы Жулаўскі», «Купаліяна», «Марыя Хайноўская» і шэрагу іншых для Энцыклапедычнага даведніка «Янка Купала» (Мн., БСЭ, 1986), «Купалаўскі мемарыыяльны запаведнік», «Альберт Паўловіч», «Янка Сіпакоў» і шэрагу іншых для энцыклапедыі «Янка Купала» (Мн., БСЭ, 2018); Пасля смерці бабулі і маці захоўвала асабісты архіў расстралянага Алеся Дудара, у якім утрымліваўся першы беларускі пераклад рамана А.Пушкіна «Еўгеній Анегін»; Сабрала калекцыю публікацый мемуараў і успамінаў аб ім у савецкай і беларускай прэсе; Захавала асабістую бібліятэку Алеся Дудара, зрабіла бібліяграфічнае апісанне збора; Удзельнічала ў падрыхтоўцы Выбраных твораў Алеся Дудара (2017, выдавецтва Лімарыус); Перадавала матэрыялы з асабістага архіва для працы выстаў, прысвечаных творчасці міжваенных паэтаў: «Покліч» (1998), «Страчаныя абліччы» (2019), «Адлюстраванні» (2019); Пакінула ўспаміны пра сям’ю ДайлідовічаўМалініна Лідзія. Пра дзядзьку Шурку ў доме гаварылі ціха // Тры Анегіны. Мн., Рэгістр, 2020. С.338-341.

Крыніцы

Літаратура Севярынец Ганна. Кнігазбор Алеся Дудара // Полымя, 2018, № 3. С.142-154.

Катэгорыя:Мемуарысты Беларусі Катэгорыя:Музейшчыкі Беларусі Катэгорыя:Рэдактары Беларусі