Belaroots — беларускі рэп-гурт. Створаны беларускімі хіп-хоп творцамі Zeman, Angst і Kontra ў 2016 годзе.

Пачатковы канцэпт BELAROOTS — спалучэнне трох творчых асоб, аб’яднаных каранямі Радзімы, Мовы і Хіп-Хоп культуры.

Кожны з удзельнікаў гурта рэпрэзентуе пэўную, родную для сябе, частку Беларусі і прыродны элемент, што адлюстравана і ў лагатыпе — чырвоным дрэве з блакітнай рысай і назвай праекту, напісанай белымі літарамі пад ім. Уся кампазіцыя змяшчаецца на чорным тле, кантрастам падкрэсліваючы непадобнасць кожнай з частак BELAROOTS адна да адной.

«Альбом „Аднакарэнныя“ — гэта не толькі спроба злучыць розныя напрамкі рэпу, адрозныя тэмпераменты, падыходы да творчасці і погляды на жыццё, але і асэнсаванне беларускай традыцыі, мінулага краіны, яе сучаснасці ды ўласнага месца ў ёй і часе»

Склад гурта Станам на май 2025 года, у склад гурта ўваходзяць Zeman і Angst

Выступы Першы выступ гурта на сцэне адбыўся 12 лістапада 2016 года на фэсце Viasna1991.

Прэзентацыя альбома «Аднакарэнныя» адбылася 10 красавіка 2017 года ў Мінску.

Таксама гурт прымаў удзел у шэрагу беларускіх фестываляў, сярод якіх: Рэп-Каляды, ART MIENSK PARTY, Уключай біт, InspireFest, DranikFest, Вялікі гарадскі пікнік (Магілёў), а таксама на мастацкім фестывалі (Цярнопаль)

Дыскаграфія Альбомы «Аднакарэнныя» (2017)

Сінглы «Тры келіхі» (2016) «Гравітацыя» (2019) «1984» feat. Imperator (2021) «Ключы» feat. Henia (2024)

Кліпы «Гравітацыя» (2020)

Крыніцы

Катэгорыя:Хіп-хоп-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2016 годзе