Жлобінская вуліца — вуліца ў Кастрычніцкім раёне Мінска. Названа ў гонар горада Жлобін. Пачынаецца ад скрыжавання з Пухавіцкай вуліцай і ідзе прыкладна 400 м у тупік паралельна Любанскай вуліцы, перасякаючы вул. Сярова і Пірагова Жлобінская вуліца на Geodzen. Нумарацыя цотнага боку ідзе ад дд. 6 да 12, а няцотнага — ад 7 да 15. Жылыя дамы 7, 9 і 11 пабудаваны ў 1947-48 гг., а дамы 13 і 15 ў сярэдзіне 1950-х ггЖлобінская вуліца ў архітэктурнай базе Рhotobuildings. Яшчэ значнымі аб’ектамі вуліцы з’яўляюцца дом 6, пабудаваны ў 1977-78 гг., дзе знаходзяцца інтэрнат № 3 ААТ «Керамін» і бібліятэка, і дом 10, дзе размяшчаецца інтэрнат № 2 ААТ «Керамін» і пункт аховы правапарадку № 59. Крыніцы

Спасылкі

Жлобінская вуліца на карце АТО.ВУ Жлобінская вуліца ў архітэктурнай базе Рhotobuildings

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Кастрычніцкі раён (Мінск)