«Soram» — дэбютны міні-альбом беларускага гурта «luty sakavik», які выйшаў 29 красавіка 2019 годa. Рэліз адбыўся на лэйбле «Paliklinika», заснаваным музыкам гурта «luty sakavik» Эрыкам Арловым-Шымкусам, і стаў першым альбомам лэйбла.
Спіс песень
Удзельнікі запісу Уладзь Лянкевіч — вакал, бас Эрык Арлоў-Шымкус — вакал, сінтэзатары, драм-машына Алег Даманчук — звядзенне і майстарынг
Ацэнкі Музыкі вызначаюць свой стыль як працяг беларускай пост-панк-хвалі: «Чатыры трэкі без абрыдлых электрагітар — толькі біт, бас і сінтэзатары. Сінці-поп, пост-панк і танцавальная электроніка ў сучасным прачытанні».
Дуэт luty sakavik з міні-альбомам «Soram» стаў адным з пераможцаў у конкурсе маладых выканаўцаў на «Басовішчы 2019». Альбом быў адзначаны міжнародным музычным парталам «beehype» і ўвайшоў у ліст рэакамендаваных для праслухоўвання ў 2019 годзе. Найбольшую папулярнасць набыў трэк «Vostraja», які па дадзеных стрымінгавага сервіса «Spotify», праслухоўвалі больш за 187,000 разоў.
Крыніцы
Спасылкі
«Soram» на Bandcamp «Soram» на Soundcloud «Soram» на Spotify «Soram» на канале «luty sakavik»
Катэгорыя:Музычныя альбомы Беларусі Катэгорыя:Альбомы 2019 года