Ра́фал Кужа́ва (; нар. ) — польскі футбаліст, левы вінгер клуба «Погань».

Кар’ера Пачаў гуляць у футбол у моладзевай камандзе «Згода» з Альшавы. Змяніў яшчэ некалькі клубаў пакуль не далучыўся да забжэўскага «Гурніка». Адзін з сезонаў правёў у арэндзе ў складзе рыбніцкага РОВа. Футбаліст быў адным з найлепшых асістэнтаў польскага першынства, гэтак у сезоне 2017—2018 гадоў ён зрабіў 15 галавых перадач. Пасля сезону далучыўся да французскага «Ам’ена», але два гады правёў у арэндзе ў Даніі. Спачатку Кужава абараняў колеры «Міт’юлана», і потым «Эсб’ерга». У студзені 2021 года ігрок вярнуўся на радзіму і падпісаў трохгадовы кантракт з клубам «Погань»«Sensacja! Reprezentant Polski w Ekstraklasie». Sport Interia..

Дасягненні «Міт’юлан»: Уладальнік Кубка Даніі: 2019

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:футбалісты Польшчы Катэгорыя:Ігракі зборнай Польшчы па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Гурнік Забжэ Катэгорыя:Ігракі ФК РОВ 1964 Рыбнік Катэгорыя:Ігракі ФК Ам’ен Катэгорыя:Ігракі ФК Міт’юлан Катэгорыя:Ігракі ФК Эсб’ерг Катэгорыя:Ігракі ФК Погань Шчэцін