Лінія Бенрата – ізаглоса maken / machen унутры нямецкай моўнай прасторы. Дадзеная лінія праходзіць з захаду на ўсход праз гарады Ахен, Бенрат (раён Дзюсельдорфа), Ольпе, Касель, Нордхаўзен, Ашэрслебен, перасякае Эльбу і працягваецца ў Берліне і Франкфурце-на-Одэры. Названа паводле назвы паўднёвага раёна Дзюсельдорфа – Бенрата, дзе лінія перасякае раку Рэйн.

Лінія Бенрата лічыцца моўнай мяжой паміж ніжненямецкімі і верхненямецкімі дыялектамі.

На працягу апошніх дзесяцігоддзяў колькасць носьбітаў ніжненямецкіх дыялектаў на поўначы Брандэнбурга і федэральнай зямлі Саксонія-Ангальт значна знізілася. З гэтай, а таксама шэрагу іншых прычын лічыцца, што сёння лінія Бенрата пасунулася на поўнач.

Гл. таксама Лінія Санкт-Гаара Лінія Шпаера (Майнская лінія) Лінія Юрдынгена

Спасылкі Нямецкая мова

Катэгорыя:Фанетычныя законы