Канфлікт у Кабіндзе — узброены канфлікт на тэрыторыі эксклаўнага рэгіёна Кабінда (былое Партугальскае Конга) паміж Анголай і Фронтам за вызваленне анклава Кабінда (а ў далейшым таксама ўрадам у выгнанні самаабвешчанай Рэспублікі Кабінды). Канфлікт пачаўся пасля атрымання Анголай незалежнасці ў 1975 годзе і з рознай ступенню інтэнсіўнасці працягваецца па цяперашні час.

Перадумовы Да 1885 года тэрыторыі Кабінды размяшчаліся розныя тубыльныя дзяржавы. У 1885 годзе паміж Партугаліяй і Каралеўства Нгоё падпісаны Сімуламбукскі дагавор, які завяршыў сабой серыю дагавораў паміж афрыканскімі каралеўствамі і Партугаліяй, канчаткова аформіўшы партугальскі пратэктарат над рэгіёнам. З 1900 года гэты пратэктарат быў вядомы як Партугальскае Конга. У 1933 годзе Канстытуцыя партугальскай новай дзяржавы пацвердзіла статус як Кабінды, так і суседняй Анголы як асобных частак Партугаліі. Аднак у 1956 годзе было выраблена зліццё каланіяльных адміністрацый Анголы і Кабінды.

У 1960 годзе быў заснаваны Вызваленчы рух за дзяржаву Кабінда (), а ў 1963 годзе яшчэ дзве арганізацыі, якія ставілі перад сабой тыя ж мэты — Камітэт нацыянальнага дзеяння народа Кабінды () і Нацыянальны альянс Маёмбэ (). Неўзабаве пасля гэтага дзве новыя групы аб’ядналіся з першай у Фронт вызвалення анклава Кабінда (ФЛЕК; ). Абвяшчэнне стварэння арганізацыі адбылося ў Пуэнт-Нуары (Рэспубліка Конга).

У 1964 годзе Кабінда стала членам Арганізацыі афрыканскага адзінства як 39-я афрыканская дзяржава, якой трэба прайсці дэкаланізацыю. У 1974 годзе партугальскія ўлады далі дазвол на размяшчэнне структур ФЛЕК на тэрыторыі Кабінды. 1 жніўня таго ж года ўрад Партугаліі абвясціў пра намер правесці ў Кабіндзе рэфэрэндум аб самавызначэнні. Аднак змена ўлады ў метраполіі паклала канец гэтым планам, і ўжо ў студзені 1975 года ўрад Партугаліі і тры ангольскія ваенізаваныя арганізацыі падпісалі Алворскія пагадненні, у якіх Кабінда абвяшчалася неад’емнай часткай Анголы. 11 лістапада 1975 года, у дзень абвяшчэння незалежнасці Анголы, у Кабінду праз Пуэнт-Нуар былі ўведзеныя ўзброеныя атрады арганізацыі МПЛА, якая прадстаўляла сабой асноўную ваенную сілу ў Анголе. Групоўка атрымала грошы ад энергетычнай карпарацыі Chevron з тым, каб усталяваць кантроль над багатымі нафтавымі радовішчамі Кабінды.

Ход канфлікту Пасля ўсталявання ваеннага кантролю Анголы ў Кабіндзе з рэгіёну пачаўся масавы выхад насельніцтва (колькасць бежанцаў у суседніх Рэспубліцы Конга і Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (Заіры), паводле ацэнак сайта GlobalSecurity.org, складала 950 тысяч чалавек). Да канца 1990-х гадоў на тэрыторыі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга размяшчаліся пяць лагераў бежанцаў з Кабінды, на тэрыторыі Рэспублікі Конга — чатыры. ФЛЕК, які не прызнаў ваенную акупацыю Кабінды, разгарнуў партызанскую вайну, выкарыстоўваючы базы на тэрыторыі гэтых дзвюх краін. Кіраўнік Рэспублікі Конга Паскаль Лісуба (1992—1997) падтрымліваў ФЛЕК і ідэю незалежнасці Кабінды, што ў кастрычніку 1997 года прывяло да ўварвання войск Анголы на тэрыторыю краіны і захопу імі Пуэнт-Нуара, дзе размяшчаліся аддзяленні ФЛЕК. Тым часам у шэрагах сепаратыстаў адбыўся раскол, падчас чаго ўтварыліся групоўкі ФЛЕК-Рэнавалда і ФЛЕК-ФАК. Пад кантроль апошняй трапіў лес Маёмбэ.

Канфлікт часам перамяшчаўся і на тэрыторыю самой Анголы: так, у 1981 годзе шэсць баевікоў ФЛЕК былі прысуджаныя ангольскім судом да смерці за выбухі стратэгічных эканамічных аб’ектаў, школ і бальніц у Анголе. У сярэдзіне 1990-х гадоў ФЛЕК быў саюзнікам ангольскай антыўрадавай арганізацыі УНІТА, якая вяла дзеянні на тэрыторыі Анголы з апорай на базы ў Кабіндзе.

З пачатку 1990-х гадоў кіраўніцтва Анголы дэманстравала гатоўнасць да перамоваў з прадстаўнікамі ФЛЕК аб спыненні баявых дзеянняў і далучэнні да кіравання рэгіёнам. У 1995 годзе прадстаўнік Анголы ў ААН наведаў лагер бежанцаў Кондзі-Мбака ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і падчас гэтага візіту выступіў з заклікам да лідараў вызваленчых рухаў Кабінды выпрацаваць адзіную платформу і зацвердзіць пасярэдніка, упаўнаважанага на перамовы з Анголай. Тым не менш баявыя дзеянні працягваліся і пасля гэтага, у прыватнасці, у парушэнне падпісаных у маі 1996 і жніўні 2006 гадоў перамір’яў. У пачатку 2000-х гадоў, пасля захопу сепаратыстамі закладнікаў, у край быў уведзены 30-тысячны ваенны кантынгент Узброеных Сіл Анголы. Вайскоўцы пачалі буйнамаштабную аперацыю, падчас якой былі захопленыя некалькі апорных пунктаў ФЛЕК-ФАК і ФЛЕК-Рэнавада. Былі зафіксаваны шматлікія парушэнні правоў чалавека.

У 2010 годзе ў Кабіндзе баевікамі ФЛЕК быў абстраляны аўтобус, які перавозіў футбольную зборную Тога напярэдадні матчу Кубка Афрыканскіх Нацый. У выніку абстрэлу загінулі два члены каманды і кіроўца аўтобуса, а зборная Тога знялася са спаборніцтваў.

30 сакавіка 2020 года сепаратысты абвясцілі аб аднабаковым спыненні агню для барацьбы з пандэміяй COVID-19More African Freedom Fighters Join COVID-19 Cease Fire, Modern Ghana, Apr 3, 2020. Accessed Apr 3, 2020..

Гл. таксама Грамадзянская вайна ў Анголе

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Канфлікты XXI стагоддзя Катэгорыя:Канфлікты XX стагоддзя Катэгорыя:Войны за незалежнасць Катэгорыя:Войны Анголы