Гета ў Слаўным (9 ліпеня 1941 — 15 сакавіка 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Слаўнае Талачынскага раёна і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.
Гісторыя З пачаткам вайны мала хто з яўрэяў вёскі рашыліся бегчы на ўсход. Многія схаваліся ў лясах, але старыя, якія памяталі немцаў па Першай сусветнай вайне, угаварылі іх вярнуцца дадомуМ. Хмелюк, М. Королев. «Стали просто землей и травой…» . Вёска была занятая нямецкімі войскамі 8 ліпеня 1941 года. Акупацыя доўжылася да 26 чэрвеня 1944 года.
На наступны ж дзень пасля акупацыі, 9 ліпеня 1941 года, немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў мястэчку гета. Гета знаходзілася на вуліцы Талачынскай (сёння — вуліца Паркавая), і спачатку туды былі сагнаныя прыкладна 100 габрэяўЛ. Смиловицкий. Гетто Белоруссии — примеры геноцида .
Вязняў гета — 140 (150) чалавек — расстралялі 15 (16) сакавіка 1942 года каля вёскі Глінікі. Частку яўрэяў закапалі жывымі.
Памяць У 1962 годзе загінулым вязням быў усталяваны помнік у выглядзе дзвюх пліт з імёнамі забітых. У 2015 годзе на месцы старога помніка быў узведзены новы мемарыяльны комплекс.
Крыніцы
Літаратура
Слаўнае Катэгорыя:Гісторыя Талачынскага раёна Катэгорыя:Слаўнае (Талачынскі раён)